13/10
Рэгістрацыя

12:00

Space, вул. Кастрычніцкая, 10Б

Немагчыма стаць сучаснай краінай без планаў і прагнозаў на будучыню. Калі мы хочам, каб Беларусь дасягнула поспеху, то мусім разумець, куды скіраваная хада гісторыі. Новая канферэнцыя Цэнтра новых ідэй акурат пра гэта. Reshape 2018 збярэ новае пакаленне беларусаў, каб разам асэнсаваць галоўныя сусветныя трэнды і абмеркаваць будучыню нашай краіны.

Галоўныя тэмы Reshape 2018:

новая эканоміка, адукацыя і гарады.
11:45 - 12:00
Рэгістрацыя (кава і прысмакі)
12:00 - 12:10

Прывітальнае слова

Антон Раднянкоў, Цэнтр новых ідэй

12:10 - 13:00
+
Як абудзіць беларускую эканоміку?
Размова з Раманам Осіпавым, кіруючым партнёрам Uniter
Апошні час беларуская эканоміка адраджаецца. Але ці дастаткова хутка мы расцем? І ўвогуле, чаму трэба застацца ў Беларусі і зрабіць тут бізнес у 2018 годзе?
Мадэратар: Антон Раднянкоў, дырэктар Цэнтр новых ідэй.
13:00 - 14:20
+
Серыя выступаў
“Новая Беларусь, якая змяняе свет”
Насуперак усім стэрэатыпам, у Беларусі хапае камандаў, якія ствараюць сапраўды прарыўныя прадукты. Хто гэтыя людзі і чаму ў іх атрымліваецца?
13:00 - 13:20

“Як за год зрабіць галоўную тэхналагічную канферэнцыю рэгіёна”

Яўгенія Кароткіх, Chief Marketing Officer, Emerge
13:20 - 13:40

“Як маладому AR стартапу штурмаваць глабальны рынак e-commerce. Вопыт WANNABY”

Аляксандр Невядоўскі, Head of Product and BizDev, WANNABY
13:40 - 14:00

“Як у Мінску ствараць тэхналогіі для беспілотных аўтамабіляў і канкураваць з Google”

Аляксандр Мацвеянка, General Manager, Mapbox R&D Center Minsk
14:00 - 14:20

“Ці могуць беларускія інжынеры канкураваць з Apple і як захаваць айчынную прамысловасць”

Мікалай Нікуленка, Chief Operating Officer, Promwad.
Мадэратар: Вадзім Мажэйка, Цэнтр новых ідэй.
14:20 - 14:35

Кава і пачастунак

14:35 - 15:00
Прэзентацыя Рэйтынга беларускіх гарадоў
Мы прааналізавалі стан 15-ці галоўных гарадоў краіны і гатовы расказаць, дзе, апроч Мінска, ёсць жыццё, а каго трэба ратаваць

Рыгор Астапеня, старшыня Цэнтра новых ідэй

15:00 - 16:00
+
Панэльная дыскусія
“Дзе будуць жыць беларусы?
Будучыня нашых гарадоў”
Амаль усе мы жывем у гарадах (прынамсі 75 % беларусаў) – і іх дынаміка развіцця, якасць кіравання і экалагічныя ўмовы будуць шмат у чым вызначаць нашае жыццё
Што вы даведаецеся:
Галоўныя складнікі паспяховага горада
Ці варта ратаваць дэпрэсіўныя рэгіёны?
Як выправіць хібы ў гарадскім планаванні?
Выступоўцы:
Зміцер Бабіцкі – старшы даследчык CASE Belarus

Іван Краўцоў – арт-дырэктар Архітэктурнага бюро 35;

Таццяна Цярэшчанка – заснавальніца Цэнтра урбаністыкі і дызайну

Іван Шчадранок – нацыянальны каардынатар Пагаднення мэраў у Беларусі, дырэктар фонду “Інтэракцыя”
Мадэратар
Рыгор Астапеня, старшыня Цэнтра новых ідэй
16:00 - 16:15

Кава і пачастунак

16:15 - 17:30
+
Дыскусія
“Якая адукацыя патрэбная для IT-краіны”
Ужо сёння тэхналагічны сектар адчувае жорсткі недахоп кваліфікаваных працаўнікоў. Якой павінна быць сістэма адукацыі, каб чалавечы капітал узмацняўся, а эканоміка расла?
Што вы даведаецеся:
Што не так з нашай школай і ўніверсітэтам?
З чаго пачынаць рэформу сістэмы адукацыі?
Ці дапаможа перападрыхтоўка кадраў?
Выступоўцы:
“Чаму нам патрэбна змяніць нашыя школы”
Яўген Луферчык – кіраўнік школы STEAM

“Універсітэт мары, які нам патрэбны”
Алена Мельчанка – Research and Development Officer у асацыяцыі “Адукацыя для будучыні”

“Што патрэбна рынку працы”
Аміна Ідзігава – HR кансультантка
Мадэратар
Вольга Паддубная, Цэнтр новых ідэй
17:30 - 17:45

Кава і пачастунак

17:45 - 18:30
+
“Месца Беларусі ў глабальным свеце“
Размова з Алексам Крэмерам
Беларусь часта любяць параўноўваць са Швейцарыяй і таксама з Малдовай. Дык дзе мы насамрэч, як дасягнуць дабрабыту і ў чым галоўны шанец Беларусі?
Мадэратар: Глеб Мартынаў, Цэнтр новых ідэй
18:30

Развітальнае слова і келіх віна

Антон Раднянкоў, дырэктар Цэнтра новых ідэй

Уладзімір Валетка
старшы каардынатар UNICEF у Беларусі

Раней працаваў даследчыкам CASE Belarus, кансультантам Сусветнага банка і выкладчыкам БДТУ.
Уладзімір Валетка
Аміна Ідзігава
незалежная HR-кансультантка ў сферы IT, ментарка па развіццю кар’еры.
Аміна Ідзігава
Яўгенія Кароткіх
Chief Marketing Officer канферэнцыі Emerge. Раней працавала спецыялісткаю па маркетынгу ў TUT.by і істытуце IBA.
Яўгенія Кароткіх
Іван Краўцоў
арт-дырэктар Архітэктурнага бюро 35. Намеснік дырэктара па стратэгічнаму развіццю ААТ “Мінскі гадзіннікавы завод”.
Іван Краўцоў
Алекс Крэмер
старшыня прадстаўніцтва Сусветнага банка ў Беларусі. У мінулым узначальваў Сусветны банк у Малдове.
Алекс Крэмер
Яўген Луферчык
кіраўнік прыватнай школы STEAM, ініцыятар і ўдзельнік інавацыйных праектаў у сферы адукацыі па развіцці даследчых і прадпрымальніцкіх кампетэнцый, арганізацыі прафесійнага і дуальнага навучання (IBB, МДІРА).
Яўген Луферчык
Вадзім Мажэйка
кандыдат культуралогіі, эксперт Цэнтра новых ідэй. Як незалежны аналітык супрацоўнічаў з шэрагам медыяў: Republic (Расія), Belarus Digest (Велікабрытанія), "Наше Мнение", БелаПАН, "Радыё Свабода" і інш.
Вадзім Мажэйка
Глеб Мартынаў
эксперт і кантрыб’ютар Цэнтра новых ідэй. Вядоўца Ідэйнага падкаста. Эксперт у галіне працоўнай мабільнасці.
Глеб Мартынаў
Аляксандр Мацвеянка
генеральны менеджар цэнтра распрацоўкі Mapbox у Мінску. Каманда Аляксандра далучылася да MapBox у канцы 2017-га года. Раней Аляксандр быў кіраўніком распрацоўкі Maps.Me.
Аляксандр Мацвеянка
Алена Мельчанка
адукатарка, Research and Development Officer у асацыяцыі “Адукацыя для будучыні”. Раней была дырэктаркаю асацыяцыі. Атрымала магістарскую ступень у галіне адукацыі ва ўніверсітэце Лідса.
Алена Мельчанка
Аляксандр Невядоўскі
кіраўнік аддзелу бізнес развіцця стартапа WANNABY. Каманда займаецца стварэннем рашэнняў для віртуальнай прымеркі рэчаў на мабільных прыладах. Аляксандр таксама вядзе свае калонкі на dev.by і vc.ru.
Аляксандр Невядоўскі
Віталь Нікуленка
Chief Operating Officer у Promwad. Кампанія з’яўляецца адным з найбуйнейшых дызайн-цэнтраў электронікі ва Усходняй Еўропе.
Віталь Нікуленка
Раман Осіпаў
кіруючы партнёр інвестыцыйнай кампаніі Uniter. Кампанія з’яўляецца лідарам па аб’ёму прыцягнутых інвестыцый у Беларусь.
Раман Осіпаў
Вольга Паддубная
адукатарка, экспертка Цэнтра новых ідэй. Сябра пула трэнераў Рады Еўропы.
Вольга Паддубная
Антон Раднянкоў
дырэктар Цэнтра новых ідэй. Пяць гадоў працаваў у сферы ўстойлівага развіцця рэгіёнаў, цяпер адказвае за інавацыі на Мінскім гадзіннікавым заводзе.
Антон Раднянкоў
Таццяна Цярэшчанка
архітэктарка, заснавальніца Цэнтра урбаністыкі і дызайну (Наваполацк-Полацк). Выкладчыца Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Таццяна Цярэшчанка
Іван Шчадранок
дырэктар фонду “Інтэракцыя”, больш за 10 гадоў працуе з тэматыкай устойлівага развіцця рэгіёнаў. Нацыянальны каардынатар Пагаднення мэраў у Беларусі. Удзельнічае ў распрацоўцы Smart City Action Plan для Мінска.
Іван Шчадранок
Рыгор Астапеня
заснавальнік і старшыня Цэнтра новых ідэй. У лістападзе Рыгор бароніць сваю PhD-дысертацыю ў Варшаўскім універсітэце.
Рыгор Астапеня
Як прайшоў
Reshape 2017